17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля.
У лістападзе 2007 – студзені 2008 г. праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЕП) праводзіць 17-ы конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – „Змены клімату: нашыя дзеянні, накіраваныя на змяншэнне негатыўных уплываў”.
Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеянні, напрыклад: выкарыстанне аднаўляемых крыніцаў энергіі, выкарыстанне энергазберагаючых прыладаў, сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў, падтрымка грамадскага транспарту, пасадка дрэваў і г. д.
Правілы і ўмовы конкурсу:
- фармат малюнкаў – А3 альбо А4;
- на зваротным баку малюнка – поўнае імя, дата, месяц, год нараджэння, поўны адрас, адрас электроннай пошты, тэлефон;
- стыль і тэхніка выканання працаў вольныя; працы, якія ўдзельнічалі ў іншых конкурсах, не прымаюцца; працы не павінны ўтрымліваць ніякіх слоў і апісанняў;
- прымаюцца толькі арыгіналы працаў.
Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЕП у Жэневе на адрас:
UNEP Regional Office for Europe 11–13 chemin des Anémones CH-1219 Châtelaine-Genève.
Тэл. +41 (0) 22 917 8279, факс: +41 (0) 22 797 3420.
Эл. адрас: Kristin.ebbesen@unep.ch
Рэгіянальныя пераможцы конкурсу будуть абвешчаны 22 красавіка 2008 г.
Глабальныя пераможцы будуть абвешчаны 5 чэрвеня 2008 г.
Тэрмін атрымання працаў – да 15 студзеня 2008.
17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля.
21.11.2007