На Гомельшчыне вучаць шчаслівай сям'і
Сябры Гомельскага грамадскага аб’яднання “Сацыяльныя праекты” распавядуць супрацоўнікам дашкольных установаў пра магчымасці падвышэння аўтарытэта сям’і ў выхаванні дзіцяці.
26–27 лістапада ў Гомелі адбудзецца рэспубліканская канферэнцыя “Гульня і цацка ў развіцці дзіцяці”, у якой паўдзельнічаюць 150 чалавек. Падчас мерапрыемства грамадская арганізацыя “Сацыяльныя праекты” прэзентуе ініцыятыву “Школа шчаслівай сям’і”. Паводле кіраўнічкі аб’яднання Ніны Кекух, мэтай праекта з’яўляецца распрацоўка і распаўсюд методык ранняга развіцця дзіцяці з актыўным уцягненнем бацькоў у адукацыйна-выхаваўчы працэс. Кекух спадзяецца, што ў іх атрымаецца не толькі прэзентаваць ініцыятыву, аднак і атрымаць замову на распаўсюд падобнай працы ў дашкольных установах.
Праект “Школа шчаслівай сям’і” рэалізуецца аб’яднаннем з 2002 года пры падтрымцы ЮНІСЕФ. На гэты момант арганізацыя ў межах ініцыятывы мае 11 гурткоў у Жыткавічкім і 4 гурткі ў Веткаўскім раёнах.
Паводле Радыё Рацыя
На Гомельшчыне вучаць шчаслівай сям'і
21.11.2007