Спабор для валантэраў
Гомельскае абласное грамадcкае аб'яднанне «Сацыяльныя праекты» і валантэрская служба «Convivere» абвяшчаюць спабор «Валянтэр года».
Мэта спабору – стымуляванне актыўнасці грамадзян па вырашэнні праблем супольнасці, развіццё валантэрскага руху ў Беларусі, падзяка людзям, якія вырашаюць сацыяльныя праблемы на добраахвотных пачатках.
Намінацыі:
– «Валантэр году»;
– «Валантэрства ў экалогіі";
– «Валантэрства ў сацыяльнай сферы».
Да ўдзелу запрашаюцца добраахвотнікі, якія ўдзельнічаюць у вырашэнні сацыяльных праблем асобных катэгорый насельніцтва (інваліды, пенсіянеры, дзеці з асаблівасцямі развіцця, бежанцы і г.д.);
– «Валантэрства ў асвеце і адукацыі". Да ўдзелу запрашаюцца валантэры, якія
працуюць у сферы прафілактыкі наркаманіі, венерычных захворванняў і ВІЧ-інфекцыі.
Да заяўкі на ўдзел неабходна дадаць партфоліо, эсэ «Гісторыя майго поспеху».
Форму заяўкі на ўдзел можна атрымаць у Гомельскай валантэрскай службе «Сonvivere», альбо на старонцы www.volunteergomel.org.
Апошні тэрмін прыняцця дакументаў – да 12 мая 2008 г.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Гомельскай валантэрскай службе: Гомель, пр. Леніна, 34а, тэл.: (232) 70–07–14, convivere@mail.ru.
Паводле рассылкі БАСР
Спабор для валантэраў
30.11.2007