Праграма школьных і моладзевых міжнарожных абменаў.

02.12.2007

Праграма школьных і моладзевых міжнарожных абменаў.
Нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», які раней займаўся выплатамі грашовай дапамогі ахвярам фашызму, распачынае новую праграму “Europeans for Pease” для падтрымкі школ і моладзевых груп з Беларусі.
1 снежня ў Мінску адбыўся арганізацыйны семінар для беларускіх настаўнікаў, які праводзілі прадстаўнікі Фонду Гюнтэр Заатгоф, Забіна Кругер, Ціна Дзюр, Юліана Томан.
Настаўнікі разам з нямецкімі калегамі шукалі адказы на пытанні: як выбраць тэму для сумесных праектаў паміж школамі, як знайсці нямецкага партнэра для свайго праекта. Падчас дыскусіі абмеркавалі магчымыя перашкоды, якія могуць паўстаць пры здзяйсненні праектаў(адміністрацыйныя, фінансавыя, моўныя іг.д.), сфармавалі рэкамендацыі Фонду і настаўнікам, каб іх зменшыць ці ліквідаваць.
Беларускія і нямецкія школы раней ўжо здзейснілі 12 сумесных праектаў.
Апошні тэрмін падачы праектных ідэяў на конкурс 2008 г. «Паходжанне і разнастайнасць» 31 сакавіка 2008 г (форма для заяўкі знаходзіцца на старонцы праграмы). Гэта значыць, у ахвотных ёсць яшчэ час знайсці нямецкага партнэра, напісаць праект і атрымаць падтрымку на яго выкананне.
Тыя школы ці моладзевыя групы, ідэі якіх перамогуць у конкурсе, будуць запрошаныя разам з партнэрамі ў Берлін на семінар па напісанні праектаў, які плануецца на другую палову чэрвеня 2008 г. Потым ім будзе прадстаўлены час з 01.09.2008 да 31.07.2009 для выканання праекта.
Фонд фінансіруе 2 паездкі для сустрэчы моладзі разам з настаўнікамі ў краінах-удзельніцах.
Калі ў Вас ёсць ідэя, але пакуль няма замежнага партнэра, вы можаце яго знайсці на сайтах:
www.kmk-pad.org – педагагічная служба абменаў
www.joe-list.de – маладыя еўрапейцы
Таксама магчыма даслаць апісанне сваёй ідэі беспасярэдне да кіраўніцтва праграмы «Еўрапейцы за мір» на адрас
info@europeans-for-peace.de
Больш пра праграму можна даведацца тут.