У Мінску адкрылася выстава Міколы Купавы
Выстава жывапісу і графікі Міколы Купавы, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылася 4 снежня ў мінскай галерэі «Артблік» па вуліцы Някрасава.
У экспазіцыі прадстаўлена 35 работ мастака, у якіх захаваныя выявы класікаў беларускай літаратуры і памятныя месцы, звязаныя з іх жыццём і дзейнасцю ў Беларусі і Літве, а таксама выбітныя дзяржаўныя дзеячы Вялікага княства Літоўскага і важныя гістарычныя падзеі, у тым ліку пераможная Аршанская бітва войскаў ВКЛ з войскам Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 году.
М.Купава паведаміў, што выстава экспануецца пяты раз на працягу цяперашняга года. Па ягоных словах, упершыню яна дэманстравалася ў вёсцы Баравая Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, а потым у шэрагу гарадоў Беларусі і ў Нью-Йоркскім (ЗША) саборы Кірылы Тураўскага >>>
У Мінску адкрылася выстава Міколы Купавы
06.12.2007