Зрабі свой унёсак у “адкрыцьцё” Новага Свету!
Гарадзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» абвяшчае спабор «Лепшая праца пра «Новы Свет».
Новы Свет – гістарычная назва часткі горада ў раёне сучасных вуліц Ціміразева – 17 верасьня – 1 мая – Багдановіча – Астроўскага – Горкага, а таксама на правым беразе рэчкі Гараднічанкі (раён вуліц Лермантава, Мядовая, Цагляная, Завершчызна, Чкалава і інш.). Новы Свет – гэта выдатныя помнікі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Тут жылі выдатныя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік гарадзенскага заапарка Ян Каханоўскі, беларускі гісторык Вацлаў Папуцэвіч, прайшлі дзіцячыя гады Максіма Багдановіча.
Спабор ладзіцца ў трох намінацыях:
1. Лепшае даследаванне пра Новы Свет. Жанр працы: эсэ, журналісцкае даследаваньне, навуковае даследаваньне з галіны архітэктуры, краязнаўства і інш. Асабліва вітаюцца працы з галіны вуснай гісторыі, заснаваныя на ўспамінах і сямейных альбомах жыхароў Новага Свету.
2. Лепшы фотаздымак з Новага Свету.
3. Лепшая мастацкая работа, прысвечаная Новаму Свету. Жанр працы: жывапісныя працы, графічны малюнак або серыя, скульптура, работа з галіны дэкаратыўнага-прыкладнога мастацтва і інш.
Галоўная ўмова: у працы мусіць быць як мага больш поўна адлюстравана гістарычная і мастацкая спецыфіка Новага Сьвету, яго жыхароў, архітэктуры і інш.
Працы пераможцаў увойдуць у адмысловыя мастацкія і гістарычныя выданні, прысвечаныя Новаму Cвету. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, сярод якіх – мабільны тэлефон і MP3-плэер.
Апошні тэрмін прыёму прац – да 20 студзеня 2008 г.
Працы прымаюцца на адрас: Гродна, вул. Будзёнага д. 48а, 230023, пакой 419, Грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»; e-mail: novysviet@gmail.com.
Тэлефон для кантактаў: 8 (029) 288 28 22 (Ігар Лапеха).
Паводле www.harodnia.com
Зрабі свой унёсак у “адкрыццё” Новага Свету!
09.12.2007