Міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Крылы дзяцінства»
З 29 лютага па 2 сакавіка 2008 году ў Мінску адбудзецца міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Крылы дзяцінства». Арганізатар фестываля – Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Культурны абмен». У межах фестываля адбудзецца выстава працаў дзяцей «Песня майго сэрца».
Удзельнікамі могуць быць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў, якія сталі пераможцамі рэгіянальных выставаў і конкурсаў.
Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне кампенсуюцца арганізатарамі.
Фота экспанатаў на выставу «Песня майго сэрца» можна дасылаць ініцыятыўнай групе да 15 лютага 2008 году па адрасе: Мінск, пр. Газеты Звязда, 6.69, кв. 113
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Алісы Дірда па тэлефонах: +375294400657, +375336308868 альбо па эл. пошце: champumonim@gmail.com
Паводле рассылкі VB
Міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі
13.02.2008