«Рыцары Вялікага Княства» у Мінску

22.02.2008

«Рыцары Вялікага Княства» у Мінску

У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі 19 лютага адкрылася выстава «Рыцары Вялікага Княства». Гэта сумесны праект музея, ваенна‑гістарычнага клуба «Княжы Гуф» і Рэспубліканскага маладзёжнага гістарычнага аб’яднання «Рыцары Вялікага княства».


У экспазіцыю ўвайшлі латныя комплексы, даспехі, халодная і агнястрэльная зброя, а таксама адзенне, прадметы побыту продкаў беларусаў. Як паведаміў на адкрыцці кіраўнік клуба «Княжы Гуф» Фёдар Міхееў, усе гэтыя атрыбуты часоў Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) адноўлены ўмельцамі клуба. Пры рэканструкцыі аўтары абапіраліся на гістарычныя матэрыялы, маляўнічыя палотны, гравюры, летапісы.


Паводле БелаПАН.