Фотаконкурс да Дня Зямлі

10.03.2008

Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь запрашае фотааматараў прыняць удзел у фотаконкурсе, прысвечаным Міжнароднаму Дню Землі, які адзначаецца 22 красавіка 2008г.


Дзень Землі закліканы аб'яднаць людзей планеты ў справе абароны навакольнага асяроддзя. Сусветная акцыя Дзень Землі пачалася ў ЗША 22 красавіка 1970 г. Па традыцыі ў гэты дзень усё ахвотныя прымаюць удзел у добраўпарадкаванні і азеляненні сваіх двароў і вуліц, а таксама розных мерапрыемствах, накіраваных на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя.


МЭТА КОНКУРСУ

Сродкамі творчай фатаграфіі паказаць прыгажосць і хрусткасць навакольнага прыроднага асяроддзя ва ўсёй яго шматстатнасці.


УМОВЫ УДЗЕЛУ У КОНКУРСЕ
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фотааматары.


Кожны аўтар мае права прапанаваць на конкурс не больш 5 работ, якія адлюстроўваюць тэматыку конкурсу. Прымаюцца толькі фатаграфічныя адбіткі памерам не меней за 20x30см.


Усе працы павінныя быць падпісаныя аўтарам з указаннем на зваротным боку ПІБ, назвы работы, гады стварэння. Работы павінныя суправаджацца запоўненай анкетай удзельніка конкурсу.


Здымкі, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца. Арганізатары конкурсу маюць права некамерцыйнага выкарыстання фатаграфій удзельнікаў конкурсу ў друкаваных выданнях і ў Інтэрнэце.


ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Работы на конкурс можна дасылаць па пошце прастой бандэроллю ў трывалым кардонным пакаванні, каб пазбегнуць пашкоджання фатаграфій пры перасыланні.


Адрас для бандэроляў:

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры
Пасольствы ЗША у Рэспубліцы Беларусь,
вул. Герцэна 2-А, г. Мінск, 220030, Беларусь


Конкурсныя раюоты можна таксама асабіста даставіць у Амерыканскі куток Мінскай абласной бібліятэкі ім. А.З. Пушкіна па адрасе:
вул. Гікалы 4, 3 паверх, Аддзел замежнай літаратуры, г. Мінск, 220071,
Беларусь


Працы на конкурс прымаюцца да 14 красавіка 2008 г. (уключна). Паштовыя адпраўленні павінныя быць датаваныя не пазней 10 красавіка 2008 г.


ВЫНІКІ КОНКУРСУ


Усё конкурснвч работы будуць разгледжаныя кампетэнтным журы. Выстава найлепшых фатаграфій, будзе прымеркаваная да імпрэзы Дня Зямлі і адбудзецца ў трэцяй дэкадзе красавіка 2008 г. у адной з галерэй г. Мінска.


ПРЫЗЫ


Кампактная лічбавая 10 мега-піксельная камера, вонкавы жорсткі назапашвальнік і іншыя карысныя прызы.


За падрабязнейшай інфармацыяй аб конкурсе звяртайцеся ў аддзел інфармацыі і культуры пасольства ЗША ў Беларусі па тэл. (017) 217 04 81.