19.03.2008
Адной з хатніх старонак на ўласным ці працоўным камп’ютары ў настаўніка нямецкай мовы можа стаць старонка радыёстанцыі “Deutsche Welle”. Акрамя стужкі навінаў, краіназнаўчай інфармацыі пра Германію, рэдакцыя сайта прапаноўвае чытачам і слухачам раздзел “Deutschkurse”.
DW змяшчае распрацаваныя матэрыялы як для выкладання нямецкай мовы, так і для самастойнага навучання.
Такія матэрыялы на занятку будуць у радасць як настаўніку, так і дзецям!
Большасць матэрыялаў грунтуецца на актуальных навінах службы “Нямецкая хваля”, уключае аўдыёзапісы і тэксты да іх, працу над лексікай, граматыкай, вымаўленнем і падыходзіць для навучэнцаў старэйшых класаў ці студэнтаў, якія гатовы да працы з аўтэнтычнымі тэкстамі і навінамі.