Чэшская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі" распачынае прыняццё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2000 даляраў) па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, пашырэнне праваабарончых каштоўнасцяў. Асаблівая ўвага будзе звяртацца на арыгінальнасць і навізну праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні
Заявы на мікрагранты павінныя адпавядаць наступным патрабаванням:
– Змяшчаць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказаць здольнасць арганізацыі дасягнуць мэтаў, прыведзеных у праекце.
– Змяшчаць прагназаванне ўстойлівасці дзейнасці пасьля сканчэньня фінансавання па гэтай праграме.
– Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацый, якія супрацоўнічаюць паміж сабой
– Заява павінная змяшчаць інфармацыю аб ужо рэалізаваных праектах і іх спонсарах
– Рэалізацыя і справаздачнасць праекту павінная быць да 15 кастрычніка 2008 году
– Заявы прымаюцца па-беларуску ў адным з фарматаў: .doc, .rtf, .pdf .
Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 красавіка 2008 году.
Заяву трэба даслаць на адрас mikraprajekty@email.cz паводле дадатку “Апісанне праекту”, які прыведзены тут.
Конкурс праектаў
19.03.2008



