ЕГУ аб'яўляе набор студэнтаў
ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ у Вільні абвяшчае набор студэнтаў на бакалаўрскую праграму «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» (дзённая і завочная форма навучання)
«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» – гэта
• фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук
• грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, археалогіі, этналогіі
• авалоданне дзвюма замежнымі мовамі
• атрыманне дыплома бакалаўра гісторыі дзяржаўнага ўзору Літоўскай Рэспублікі, які прызнаецца ў Еўропе
• магчымасць вучыцца і жыць у адным з прыгажэйшых гарадоў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, у якім усё яшчэ жыве беларуская гісторыя
Выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску і па-руску, на старэйшых курсах таксама на англійскай, французскай ці нямецкай мове. Апроч гэтага прапануецца асобны курс літоўскай мовы і культуры. Сярод выкладчыкаў вядомыя ў Беларусі і за яе межамі гісторыкі, этнолагі, археолагі. Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце www.ehu.lt
ЕГУ аб'яўляе набор
24.03.2008