Праект накіраваны на падтрымку беларускіх блогераў і журналістаў. Ён дае магчымасьць падвысіць свой прафесійны ўзровень праз семінары ды стажыроўкі за мяжой у партнерскіх выданнях; пашырэння чытальніцкае аўдыторыі рэгіянальных навінаў; пашырэння чытальнасці беларускіх навінаў на Захадзе праз публікацыю ў партнерскіх выданнях.
Удзельнікі праекту атрымоўваюць:
1. Шырокую чытальніцкую аўдыторыю для сваіх матэрыялаў (ужо ўкладзеныя ўмовы аб перакладзе найлепшых публікацыяў у партнерскіх выданнях у Чэхіі, Украіне ды Англіі, напрацаваная вялікая аўдыторыя ў Беларусі);
2. Магчымасць удзельнічаць у сэмінарах ды стажыроўках па журналістыцы ва Украіне Чэхіі, Польшчы;
3. Магчымасць прафесійнага росту як грамадзянскага або прафесійнага журналіста;
4. Пакрыццё выдаткаў, знітаваных з напісаннем матэрыялаў; пакрыццё выдаткаў на журналісцкую тэхніку;
5. Удзел у далейшых праектах
Мэтавая аўдыторыя:
* Маладзёны, якія цікавяцца блогамі і Інтэрнэт – тэхналёгіямі:
– прагнуць вялікай чытальніцкай аўдыторыі
– хацелі б пісаць у Сеціве
– бачаць сябе журналістамі або папросту хацелі б атрымаць дадатковыя веды
– прагнуць наладзіць міжнародныя кантакты
* Журналісты
* І ўсе астатнія
У выпадку зацікаўленасці просьба звяртацца па кантактах:
+48–79–8840566, aliaxej@gmail.com (Аляксей)
Паводле рассылкі belngo.info
Праект для журналістаў і блогераў
26.03.2008