Конкурс інфармацыйна – адукацыйных летніх праектаў

03.04.2008

Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і інфармацыйнай дзейнасці педагогаў і адукатараў у летні перыяд.


Праекты могуць быць выкананы ў розных формах, такіх, як праца у летніках, сустрэчы, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, падрыхтоўка і выпуск актуальных інфармацыйных матэрыялаў для пэўных сацыяльных груп і г.д. Вітаюцца праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Умовы конкурса:

– праект можа быць выкананы ад даты абвяшчэння вынікаў конкурса да верасня 2008 года ўключна;

– cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 30 верасня 2008 года;

– максімальны бюджэт праекта 500 $;

– перавага будзе аддавацца малабюджэтным праектам;

– для ўдзелу ў конкурсе патрэбна запоўніць анкету-заяўку (глядзіце ніжэй) і даслаць яе на электронны адрас kupalinka2008@gmail.com да панядзелка 5 мая 2008 года*!

– як правіла, не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі.

* Пра вынікі конкурсa будзе паведамлена да канца мая.


Заяўку на ўдзел можна спампаваць тут.