Упершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання краязнаўчая кніга ў жанры пытанняў і адказаў – аб Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Ці былі на тэрыторыі раёна гарады з магдэбургскім правам? Дзе ў раёне знайшлі першую нафту? Ці ўсталёўвалі мясцовыя спартоўцы сусветныя рэкорды? У кнізе «Светлагоршчына ў пытаньнях і адказах» будуць змешчаныя неверагодныя факты, аповяды аб славутых земляках і шмат іншых матэрыялаў. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца фактамі з мінулага і сучаснага жыцьця Беларусі. Кнігу можна скарыстаць як дапаможнік для вывучэньня рэгіёна, арганізацыі інтэлектуальных гульняў і г. д. Аўтар – журналіст, краязнаўца Віктар Раманцоў, які збіраў для яе матэрыял на працягу 20 гадоў. Кніга будзе выдадзеная ў 2009 – 10 гг. і прысвячаецца 450-годдзю Шацілак (з 1961 г. – Светлагорск).
Зрабіць папярэдні заказ на кнігу можна па эл. адрасе: svetlahorsk100@mail.ru; падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Паводле рассылкі belngo.info
Новая кніга аб Светлагоршчыне
18.04.2008