Гродненскае грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» у партнерстве з Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг) распачынаюць праект “Беларусь – адкрыццё штодзённасці”.
Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валодання англійскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасцю да журналістыкі.
Праект закліканы спрыяць пашырэнню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэнню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачання Германіі ў Беларусі.
У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-класы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.
Этапы рэалізацыі праекта:
– Гродна – 20–28 ліпеня.
– Германія – лета 2009 году.
Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадскасці абедзвюх краінаў.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 мая.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта milovita@gmail.com
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Беларуска-нямецкі праект
25.04.2008