ТБМ звярнулася з просьбай дапамагчы

30.04.2008

У сваім звароце сакратарыят ТБМ паведамляе, што «паводле новага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 24 красавіка гэтага года кошт арэнды за сядзібу ТБМ павышаецца ў 10 (!) разоў і дасягне 846,5 еўра ў месяц.»


Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў Адміністрацыю і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ранейшы кошт арэнды, 16 красавіка быў атрыманы адмоўны адказ.


«Для таго каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Мінску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц збіраць 5 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраванняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго адну тысячу рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сённяшняй уладзе сваю годнасць. Імёны асобаў, якія ахвяруюць пасільныя сродкі на выратаванне ТБМ, будуць надрукаваны ў газеце «Наша слова».


Рахунак ГА «ТБМ імя Францішка Скарыны» №3015212330014 у Гардырэкцыі ААТ «Белінвестбанк», код 764.

Паводле «Народнай волі"