Праект «Моладзь за здаровы лад жыцця і спорт без допінгу і гвалту»
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Адукацыя без межаў" пры падтрымцы французскай моладзевай асацыяцыі “Leo Langrange” запрашае прыняць удзел у французска-нямецка-беларускім праекце. Праект складаецца з дзвюх частак: 1. Спартовы лагер у Францыі. Рэгіён Ірсан (Hirson), Францыя. Час правядзення: 21–31 ліпеня 2008 г.
2. Майстар-клас у Беларусі. Мінск, Беларусь. Час правядзення: верасень-кастрычнік 2008 г.
Умовы ўдзелу:
– цікавасць да тэмы здаровага ладу жыцця, непрафесійны спорт і фізкультура,
– узрост ад 18 да 25 гадоў,
– тэрмін дзеяння вашага пашпарта павінны быць як мінімум да лістапада 2008 г.
– гатовасць аплаціць унёсак удзельніка ў памеры 160–180 ? (канчатковая сума будзе залежыць ад кошту транспартных выдаткаў, бо ўклад удзельнікаў накіраваны на пакрыццё 2/3 транспартных выдаткаў, а таксама кошт страхоўкі. Усе выдаткі, звязаныя з знаходжаннем удзельнікаў на тэрыторыі Францыі пакрывае якая прымае арганізацыя).
Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць форму ўдзельніка і выслаць яе на адрас edwb@tut.by з пазнакай sport не пазней за 21 мая 2008 году.
Больш падрабязную інфармацыю аб месцы правядзення спартовага лагера, а таксама форму заяўкі можна знайсці тут.
З пытаннямі можна звярнуцца па электроннай пошце edwb@tut.by і па тэлефоне (029) 388 25 64 (Марына).
Паводле рассылкі ГА «Адукацыя без межаў"
Праект «Моладзь за здаровы лад жыцця і спорт без допінгу і гвалту»
14.05.2008



