Прэзентацыя аудыёкнігі «Адкуль наш род»

23.05.2008

Нядаўна пабачыла свет пятае выданне папулярнай кнігі — гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе прэзентацыя пройдзе ў аўторак 27 мая на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).

Сярод герояў Арлова — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, «бацькі» Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы…

Падкрэсліваючы выключную ролю, якую у нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімер Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку…


Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі — ад з'яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР.


Паводле «Нашай Нівы».