Выдавецтва «Вышэйшая школа» будзе выпускаць да 20 тысяч электронных кніг штомесяц
Naviny.by паведамляюць, што плануецца выпускаць электронныя дадаткі гукавых дапаможнікаў, навучальных і метадычных матэрыялаў па замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскаму, кітайскай і інш.), самастойныя мультымедыйныя выданні, а таксама электронныя дадаткі да друкаваных навучальных і навучальна-метадычных выданняў для сістэмы прафесійнай адукацыі.
Ці будуць сярод іх аўтарскія электронныя падручнікі, пакуль невядома.
Ад рэдакцыі Nastaunik.info: Не сакрэт, што ў нас ужо даўно лепшыя настаўнікі маюць уласныя электронныя падручнікі. А ў вышэйшай школе, дзе бібліятэчных падручнікаў не хапала на ўсіх студэнтаў ніколі, ды і тыя састарэлі маральна, кніжкі даўно раздаюцца на «флэшках». Зручна, танна і сучасна. На нашым сайце можна знайсці некалькі электронных выданняў, перададзеных аўтарамі для агульнага карыстання.
Электронныя падручнікі хутка будуць выпускацца і ў Беларусі
02.06.2008