Прадстаўніцтва карпарацыі American Center for Education and Research, Inc. у Рэспубліцы Беларусь спыняе дзейнасць
Прадстаўніцтва Амерыканскага адукацыйна-даследчага цэнтру («American Center for Education and Research, Inc."") у Беларусі пацвердзіла пра закрыццё праграмы тэстаў. Падрыхтавацца па тэстах TOEFL, GRE і SAT, папулярных у Беларусі, можна і ў нашай краіне. А вось здаваць іх можна толькі за межамі нашай краіны. На сайце цэнтра http://www.amcenter.by/ зьявілася кароткая абвестка, што з 28 мая цэнтр прыпыняе сваю работу.
Прадстаўніца ACER: “Я не ўпаўнаважаная даваць інтэрвію. Цяпер палітычная афарбоўка такая, што не дае нам нават шанцу адрадзіцца” .
Адукацыйны цэнтр доўгія гады аказвў беларускім школьнікам, студэнтам, аспірантам і адмыслоўцам дапамогу ў атрыманні адукацыі і стажыроўках у Еўропе і ЗША. У мінскім і рэгіянальных офісах прадстаўніцтва можна было бясплатна скарыстацца багатай бібліятэкай матэрыялаў для паступлення ў замежныя навучальныя ўстановы і падрыхтоўкі да міжнародных тэстаў.. >>>
Зачыніўся амерыканскі адукацыйны цэнтр
02.06.2008