Абітурыенты змогуць даведацца пра хаду ўступной кампаніі праз Інтэрнэт
Міністэрства адукацыі плануе інфармаваць абітурыентаў аб колькасці заяў, што паступаюць у прыёмныя камісіі, плане набору і свабодных месцах праз Інтэрнэт. Аб гэтым расказала сёння на прэс‑канферэнцыі кансультант аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка. Яна адзначыла, што з гэтай мэтай супрацоўнікі ведамства сумесна з Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы стварылі рэсурс http://abiturient.by, праз які можна будзе атрымаць падрабязную інфармацыю аб ходзе ўступнай кампаніі ў любой з ВНУ краіны. Плануецца, што інфармацыя аб ходзе ўступнай кампаніі будзе абнаўляцца адзін раз у дзень. «Мы спадзяёмся, што ВНУ падтрымаюць ініцыятыву ведамства і збояў у атрыманні неабходных звестак не будзе», — адзначыла Марыя Карпенка.
Паводле Нашай Нівы
Сайт для абітурыентаў
06.06.2008