Ідэі матэрыялізуюцца!

09.06.2008

Стартавала сацыяльная рэкламная кампанія “Матэрыялізацыя ідэй!”
Яе арганізатары – індывідуальны прадпрымальнік Ягор Мароз і грамадcкае аб’яднанне “Фокус-група”. Ідэя кампаніі: Выкажы сваю грамадзянскую пазіцыю ў словах і візуальных вобразах, і мы, з дапамогай сучасных тэхналогій, перанясем яе на вопратку альбо на дыванок для мышкі і бясплатна перададзім аўтару. Самых крэатыўных аўтараў чакаюць прызы.
Ягор Мароз распавёў “Твайму стылю”: “У нас заўжды прапануюць гатовыя варыянты сацыяльнай рэкламы. Нехта вырашае за людзей, якая ідэя мусіць быць сацыяльна значнай. Мы хочам, каб людзі самі яе вызначылі, самі сфармулявалі – узялі на сябе адказнасць. Гэтая ідэя з’явілася ў нас больш за тры гады таму, і толькі зараз з’явіліся магчымасці яе рэалізаваць”.
Падрабязна азнаёміцца з умовамі кампаніі і падаць заяўку на ўдзел можна на вэб-пляцоўцы http://infuzor.com .