Пачынаецца ЦТ

11.06.2008

Пачынаецца ЦТ
Нагадаем, што цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі пачнецца заўтра, 12 чэрвеня.
На цэнтралізаванае тэставанне катэгарычна забаронена праносіць тэлефоны любой мадыфікацыі. Гэтую заяву Валерыя Аўсянікава, адказнага сакратара Дзяржаўнай камісіі па кантролі за хадой падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў у 2008 годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, перадае БЕЛТА.
Сёлета забаронена трымаць любыя сродкі сувязі ў аўдыторыі, дзе праводзяцца выпрабаванні, нават у выключаным стане.
Па словах Аўсянікава, спецыялісты пойдуць насустрач абітурыентам, асабліва тым, хто прыехаў здалёку, і абсталююць для іх адмысловыя месцы захоўвання тэлефонаў, сумак і іншых неабходных асабістых рэчаў. Пры ўваходзе ў аўдыторыю ў абітурыента павінны быць у руках толькі зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне ўцекача), ручка гелевая (або капілярная) з чарніламі чорнага колеру, калькулятар (толькі на цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы і хіміі).