13.06.2008
Амаль 40 працэнтаў выпускнікоў выбралі беларускую мову на ЦТ.
Учора прайшло цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове. Зарэгістравалася на яго 69 тыс. 366 чалавек, прыйшлі ў аўдыторыі 68 тыс. 22 чалавекі. Сёлета зарэгістравалася на беларускую мову 39,2% абітурыентаў.Сёння пройдзе тэставаньне па рускай мове. На яго запісаліся 107 тыс. абітурыентаў.
Для параўнання, у 2007 годзе запісалася на тэставанне па беларускай мове каля 87 тысяч чалавек, прайшло тэставанне 82 242 чалавекі. Рускую мову летась здавалі 113 290 чалавек.
Паводле дадзеных Рэстубліканскага Інстытуту кантролю ведаў у 2007 годзе беларускую мову на ЦТ здавалі больш за 42 %абітурыентаў.