Школьны дыктат

13.06.2008

Яшчэ раз пра рэформу.
Артыкул Сяргея Ваганава ў газеце «Народная воля»
«Я не ведаю, што мы з такой навязанай зверху ліхаманкавай энергічнасцю абмяркоўвалі ледзь не ўсю вясну. Рэформу школы? Але такую школу нельга рэфармаваць. Такую школу трэба толькі зачыніць. Па прычыне незваротнай шкоды, якую наносіць грамадству такая школа, з года ў год — што адзінаццаць, што дванаццаць гадоў — прадукуючы ілгуноў і прыстасаванцаў, распаўсюджваючы заразу канфармізму, страху і крывадушнасці. Або, калі сям'я заклала ў нашчадка супраціўляльнасць хлусні, гвалту і дыктату, школа рыхтуе яму долю белай вароны, «пудзілы», зламанай кар'еры і жыцця.»
Чытаць увесь артыкул