30.06.2008
Міністэрства адукацыі пралічылася.
Паводле Naviny.by
Невядома, колькі чалавек будуць мець права паступаць у ВНУ ў сувязі з паніжэннем мінімальнага неабходнага бала. Аднак, відавочна, што не панізіўшы планку для абітурыентаў, вучыць уВНУ было некага. Як паведамлялася раней, на навучанне ў дзяржаўныя ВНУ сёлета планавалася прыняць 81,2 тысячы чалавек, 31,2 тысячы з іх — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У прыватныя ВНУ будзе прынята каля 9 тысяч чалавек. Калі вярнуцца да тэставання па рускай мове і палічыць, што яго прайшлі каля 62 тысяч чалавек, становіцца зразумела, што пры такім жа «паспяховым» тэставанні па матэматыцы, конкурс у ВНУ быў бы мінімальным або адсутнічаў наогул.
Чытаць увесь артыкул