Летнік на Мядзельшчыне
З 30 ліпеня па 18 жніўня пры падтрымцы Фонда Стэфана Баторыя у межах праграмы па захаванню еўрапейскай гісторыка-культурнай спадчыны пройдзе летнік, арганізаваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў. Як паведаміў прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня таварыства Антон Астаповіч, у праграме запланавана прывядзенне ў парадак падмуркаў сядзібнага дома Скірмунтаў у Шэметава, добраўпарадкаванне нямецкіх вайсковых могілак Першай сусветнай вайны ў Карабанах, усталяванне ў памяць пра разбураныя помнікі 2-х крыжоў і іх асвячэнне. Акрамя гэтага прадугледжана правядзенне цыклу лекцый па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, фотавыстава, канцэрты, конкурсы, рэгіянальныя семінар і круглы стол. Арганізатары паклапаціліся пра побыт: пражывання ў інтэрнаце і 3-х разовае гарачае харчаванне. Вольныя месцы пакуль засталіся. Жадаючыя прыняць удзел у летніку могуць патэлефанаваць арганізатарм на нумар: (+37529)1117332, альбо даслаць ліст на мэйл astant@tut.by
Паводле сайта milinkevich.org
Летнік
14.07.2008