пашыраны пералік грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву

14.07.2008

У Беларусі пашыраны пералік грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для завяршэння адукацыі.
Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Завадскім райваенкамаце Мінска паведаміў намеснік начальніка аддзела прызыву галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл Беларусі Сяргей Купрык. Гэтыя змены былі ўнесеныя ў закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ад 20 ліпеня 2007 г. і сёння ўпершыню рэалізуюцца на практыцы. "Гэта галоўная асаблівасць цяперашняга прызыву",- адзначыў намеснік начальніка аддзела. У адпаведнасці з папраўкамі адтэрміноўка ад прызыву ўпершыню будзе прадстаўленая выпускнікам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, – да 1 верасня года сканчэння адукацыі. Такое права атрымаюць грамадзяне, якія навучаюцца ў магістратуры, і аспіранты (дактаранты) – на перыяд навучання незалежна ад формы навучання. Раней адтэрміноўка давалася магістрантам і аспірантам (дактарантам) толькі вочнай формы навучання.
Паводле БЕЛТА