Цэнтр пазашкольнай работы «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска ПП «Сучасная бізнэс-акадэмія» прапаноўваюць для школьнікаў у дні летніх вакацыяў праграму адпачынку і развіцця «Фэст цудаў 2008» пад дэвізам: Змяняючы сябе, мы робім свет дабрэйшым!
29 ліпеня – 7 жніўня
Дзелавая бізнэс-гульня «Мільянер» для школьнікаў з 6-ці да 18-ці гадоў.
Дзелавая гульня пройдзе на турысцкім аздараўленчым комплексе «Высокі бераг» непадалёк ад музея-сядзібы Я.Коласа – аднаго з самых маляўнічых месцаў Беларусі. Драўляныя ўтульныя хаткі, хваёвы бор і дубравы на беразе Нёмана з пяшчаным пляжам робяць гэтае месца прыдатным для адпачынку, зручным для аздараўлення і развіцця дзяцей. У стацыянарных умовах арганізаванае 4-х разавае харчаванне, база, забяспечаная волейбольнай і футбольнай пляцоўкамі, більярдам, тэніснымі сталамі. На пракат выдаюцца ровары, лодкі. Створаныя ўмовы для аматараў рыбнай лоўлі.
Мэта гульні: развіццё навыкаў зносін, кааперацыі і супрацоўніцтва, лідэрскіх якасцяў, творчых здольнасцяў на аснове стварэння для ўдзельнікаў інтэрактыўнага, гульнявога бізнэс-асяроддзя. Удзел у гульні дазволіць лёгка, даступна і цікава асвоіць асновы фінансавай граматнасці і кемлівасці, набыць навыкі прыняцця прадпрымальніцкіх рашэнняў. Заняткі праводзяць дасведчаныя педагогі, бізнэс-трэнеры .
У праграме: удзельнікі аб'ядноўваюцца ў рознаўзроставыя групы-прадпрыемствы («юрасобы») па 10–12 чалавек, на трэнінгу знаёмяцца паміж сабой, з законамі і правіламі дзелавой гульні, выбіраюць назву брэнда, слоган, дзяжурнага дырэктара, вызначаюць свае мэты.
У другі дзень праходзіць трэнінг камандаўтварэння, навучанне асновам фінансавай граматнасці і падрыхтоўка дзелавой гульні.
Удзельнікі атрымоўваюць наяўны (індывідуальны) і безнаяўны (чэкі для «юрасоб») капітал у фэстынгах – грашовай валюце «Фэсту Цудаў" і дзелавой гульні «Мільянер».
У трэці дзень праходзяць трэнінгі ў розных узроставых групах па тэме «Грошы». У наступныя дні праходзіць асноўны этап дзелавой гульні. Яго мэтамі з'яўляюцца: у асабістай прадпрымальніцкай дзейнасці – стаць мільянерам, у групавой – стварыць найбольшы пасіўны прыбытак. Асноўнымі бізнэс-прыладамі для дасягнення гэтых мэт з'яўляюцца кірмашы паслуг, ідэй і тавараў (вырабы, малюнкі і інш.); прапановы на рынку па куплі-продажу бізнэсаў, акцый, нерухомасці і інш.; фінансавыя ўзнагароды за выкананне групавых і індывідуальных заданняў на кемлівасць; аўкцыён; розыгрыш латарэі «Цуд-лато» і грашовыя выплаты пераможцам у валюце гульні; крэдыты банка; спартовыя камерцыйныя спаборніцтвы і праца букмекерскай канторы і шмат іншага. У гульнявой бізнэс-прасторы будуць прысутнічаць форс-мажоры і магчымасць страхавання ад іх, грашовыя (у валюце гульні) штрафныя санкцыі за парушэнне правіл, распарадку дня. Аператыўнае кіраўніцтва «юрасобамі" здзяйсняюць абраныя на штодзённым зборы прадпрыемства дырэктары.
На сёмы дзень – трэнінг «Мыс надзей», на якім удзельнікі навучацца планаваць сваё жыццё, сфармулююць мэты (у т.л. фінансавыя) і абавязальніцтвы, якія дапамогуць ім замацаваць атрыманы падчас дзелавой гульні досвед і выкарыстаць яго ў далейшым жыцці.
На восьмы і дзевяты дзень – падвядзенне вынікаў дзелавой бізнэс-гульні «Мільянер», ушаноўванне пераможцаў.
Выніковы трэнінгавы занятак «Чаму я навучыўся на Фэсце». Узнагароды «Фэсту Цудаў" пераможцам гульні: ганаровыя тытулы, званні, зніжкі на ўдзел у наступных праграмах.
Кошт дзелавой гульні 150 тысяч рублёў + пуцёўкі – 225 тысяч рублёў (у выпадку датацыі – 125 тысяч рублёў). У кошт не ўключаныя транспартныя выдаткі .
Аплата за дзелавую гульню ў суме 150 тыс.руб. адбываецца да 27 ліпеня пасля падпісання дамовы: Атрымальнік – ІП Тоўсцік Ю.А., прызначэнне плацяжу – за дзелавую гульню 29.07 – 7.08.08г., П.І.ІПБ., адрас удзельніка. Р/р 3013000025259 у ф-ле 520 ААТ АСБ «Беларусбанк» код 253 УНП 190567143.
Аплата за пуцёўку ў суме 125 тысяч рублёў (у выпадку датацыі) адбываецца пасля ўзгаднення спісаў: Атрымальнік – ЧСУП ГК «Арбіта», прызначэнне плацяжу – за пуцёўку на аздараўленне 29.07 – 7.08.08г., П.І.ІПБ., адрас удзельніка. Р/р 3012201280024 у аддз. ААТ «Белаграпрамбанк» у г.Стоўбцы код 922, УНП 100314983.
Рэгістрацыя і ад'езд удзельнікаў 29 ліпеня з 9.30 да 10.00, прыезд 7 жніўня ў 13.00 па адрасе: вул.Магілёўская 2 кор.1 Цэнтр мэблі «Мост».
7–16 жніўня
Адукацыйная праграма «Акадэмія талентаў" для школьнікаў з 6-ці да 18-ці гадоў
Адукацыйная праграма пройдзе ў турысцкім аздараўленчым комплексе «Высокі бераг» непадалёк ад музея-сядзібы Я.Коласа – аднаго з самых маляўнічых месцаў Беларусі.
Мэта праграмы: знаёмства ўдзельнікаў з рознымі відамі мастацкага, спартовага, народнага і іншых відаў творчасці, развіццё іх здольнасцяў і талентаў, навыкаў узаемадзеяння ў калектыве і зносін з аднагодкамі; выяўленне на базе гэтага досведу першапачатковых прафесійных інтарэсаў і памкненняў школьнікаў.
Праграмныя мерапрыемствы праводзяць дасведчаныя педагогі, кіраўнікі творчых майстэрняў ЦВР «Ветразь». У праграме: трэнінгі знаёмства, развіццё камунікатыўных навыкаў, командўтварэння, жыццёвых (прафесійных) мэт «Мая мара»; майстар-класы па выяўленчым, танцавальным, тэатральным мастацтве, фотамайстэрня; вясёлыя гулянні ў стылі народных традыцый, экстрым-шоў «Пячора страху», спартовыя гульні, рыбалка.
Кошт адукацыйнай праграмы 150 тысяч рублёў + пуцёўкі – 225 тысяч рублёў (у выпадку датацыі – 125 тысяч рублёў). У кошт не ўключаныя транспартныя выдаткі і выдаткі на фірмовыя футболкі «Фэсту Цудаў" (для жадаючых).
Аплата за адукацыйную праграму ў суме 150 тыс.руб. – да 3 жніўня пасля падпісання дамовы: Атрымальнік – ІП Тоўсцік Ю.А., прызначэнне плацяжу – за выяў.семінар 7.08 – 16.08.08г., Імя, Прозьвішча, адрас удзельніка. Р/р 3013000025259 у ф-ле 520 ААТ АСБ «Беларусбанк» код 253 УНП 190567143.
Аплата за пуцёўку ў суме 125 тысяч рублёў (у выпадку датацыі) – пасля ўзгаднення спісаў: Атрымальнік – ЧСУП ГК «Арбіта», прызначэнне плацяжу – за пуцёўку на аздараўленне 07.08 – 16.08.08г. Р/р 3012201280024 у отд. ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Стаўбцы, код 922, УНП 100314983.
Рэгістрацыя і ад'езд удзельнікаў 7 жніўня з 9.30 да 10.00, прыезд 16 жніўня ў 11.00 00 па адрасе: вул.Магілёўская 2 кор.1 Цэнтр мэблі «Мост».
Вазьміце абавязкова з сабою: Квіткі аплат за праграмы і за пуцёўкі. Медыцынскую даведку для аздараўленчага дзіцячага летніка за 3 дні да ад'езду. Старыя паштоўкі, матэрыялы для вырабаў. Туалетныя прылады: рушнік, мыла, вяхотку, пакаёвыя тэпцікі, халат. Пісьмовыя прылады: ручку, алоўкі, фламастэры, паперу для малявання. Для спартовай лоўлі рыбы – рыбалоўныя прылады.
Бацькоўскі збор для ўдзельнікаў праграм «Мільянер» і «Акадэмія талентаў" 28 ліпеня ў 19.00 па адрасе вул. Чкалава 1, кор.4, ЦВР «Ветразь», а таксама па выніках праграм – 17 жніўня.
23 – 31 жніўня
Гульня-падарожжа ў свет прыгодаў «Выспа герояў" для школьнікаў 9–18 год.
Мэты і задачы праграмы: развіць пачуццё ўпэўненасці ва ўласных сілах і падвысіць самаацэнку; раскрыць свае здольнасці і ўбачыць сябе па-новаму; пераадолець бар'еры ў зносінах, навучыцца пераадольваць свае страхі і цяжкасці; назапасіць зарад бадзёрасці; набыць веды і навыкі, якія дапамогуць стаць больш паспяховымі, сапраўднымі лідэрамі; адчуць рэальны густ незабыўных прыгод; палепшыць фізічную форму; развіць творчыя здольнасі, нестандартнае мысленне; весела і цікава правесці час у кругу аднагодкаў; прыняць удзел у гульнях і спаборніцтвах; атрымаць незабыўныя ўражанні. У праграме: Сюжэт ролевай гульні: адначасова на «Выспу Герояў" трапляе некалькі каманд (плямёнаў). Яны ведаюць аб тым, што на выспе закапаны скарб, а таксама, што знайсці гэты скарб можна пры дапамозе карты. Аднак мудрацы, якія схавалі скарбы, падзялілі мапу на некалькі частак, і розныя яе часткі схавалі ў розных месцах выспы. Яны распавялі толькі легенду, як знайсці часткі мапы. Камандны дух і высокі ўзровень згуртаванасці, пачуццё адказнасці за агульны вынік, давер дазволіць знайсці скарбы «Герояў". + трэнінг «Утварэнне каманды» + action-трэнінг «Вяровачны курс». Гэта пошук новых прыгод, пераадоленне перашкод рознай складанасці, прызы за перамогу. + «Камандныя спаборніцтвы»: спартовыя, інтэлектуальныя эстафеты і гульні. + трэнінг развіцця лідэрскіх якасцяў і эфектыўных зносін
Праграма пройдзе ў адным з вельмі прыгожых месцаў Беларусі, маляўнічым хваёвым бары на беразе Вілейскага вадасховішча ў намётавым лагеры дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея 21 стагоддзе». Гэтае месца з'яўляецца экалагічна чыстай зачыненай пляжнай зонай, абсталяванай па сучасных стандартах. 4-х мясцовыя намёты на драўляных насцілах, укамплектаваныя ложкавымі матрацамі, падушкамі, коўдрамі, пасцельнай бялізнай. Лагер забяспечваецца электрычнасцю, пітной і бытавой вадой, абсталяваны рукамыйнікамі, крытай альтанкай для правядзення танцавальных праграм, палянамідля вогнішчаў, біяпрыбіральнямі, валейбольнай і футбольнай пляцоўкамі. Арганізаваная спартовая лоўля рыбы. 5-разавае харчаванне, а таксама асобныя спартовыя і культурна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца ў стацыянарных умовах комплексу «Надзея 21 стагоддзе». Ёсць душавыя пакоі.
Кошт трэнінгу (гульні-падарожжа) 150 тыс.рублёў + пуцёўкі -142,3 тысяч рублёў (у выпадку датацыі – 42,3 тысяч рублёў). У кошт не ўключаныя транспартныя выдаткі і выдаткі на фірмовыя футболкі «Фэсту Цудаў" (для жадаючых). Аплата за трэнінг у суме 150 тыс.руб. – да 20 жніўня.
Аплата за пуцёўку ў суме 42,3 тысяч рублёў (у выпадку датацыі) адбываецца пасля ўзгаднення спісаў: атрымальнік – БГСП «Надзея 21 стагоддзе» ТАА, прызначэнне плацяжу – за пуцёўку (паказаць тэрміны: 23–31.08.08), р/р 3012209510013 у філіяле МГД ААТ «Белінвестбанк», г.Мінск, код 764, УНП100341872.
Рэгістрацыя і ад'езд удзельнікаў 23 жніўня ў 9.30 да 10.00, прыезд 31 жніўня ў 11.00 00 па адрасе: вул.Магілёўская 2 кор.1 Цэнтр мэблі «Мост».
Бацькоўскі збор» 22 жніўня ў 19.00 па адрасе вул. Чкалова 1, кор.4, ЦВР «Ветразь», а таксама па выніках праграм – 2 верасня.
Кіраўнік праекту «Фэст Цудаў" – Тоўсцік Анатоль Пятровіч – рэгіянальны дырэктар Міжнароднага Інстытута Трэнінгу, бізнэс-трэнер, псіхолаг.
Тэлефоны для даведак і ўзгадненні спісаў: гор: 224–62–70, 6417609 – Vel. 7689039,- МТС. www. cba. by
«Фэст цудаў 2008»
18.07.2008