Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі».

18.07.2008

Цуда не адбылося – указ пра рэформу сярэдняй адукацыі падпісаны.
17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі»
Дэкрэт устанаўлівае 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і шасцідзённы школьны тыдзень, у якім пяць дзён з’яўляюцца вучэбнымі, а шосты прызначаецца для арганізацыі фізкультурна‑аздараўленчай і спартыўна‑масавай работы, працоўнага навучання і выхаваўчых мерапрыемстваў.
Пераход на 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццёўлены з 1 верасня 2008 года.
Дэкрэт прадугледжвае, што вывучэнне вучэбных прадметаў ва ўсіх агульнаадукацыйных установах будзе ажыццяўляцца на базавым узроўні па адзіных праграмах. Для вучняў, якія праявяць асаблівую цікавасць да асобных дысцыплін, прадугледжана магчымасць іх вывучэння на павышаным узроўні ў рамках факультатыўных заняткаў па выбары саміх школьнікаў і іх бацькоў.
Прадугледжваецца захаванне ліцэяў і гімназій, парадак арганізацыі і дзейнасці якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі з улікам патрабаванняў заканадаўства.
Дэкрэт таксама прадугледжвае меры сацыяльнай падтрымкі настаўнікаў. Так, з 1 студзеня 2009 года падвышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў адукацыі), устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна‑тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту. Маладым спецыялістам з ліку педагагічных работнікаў гэтых устаноў установяць штомесячныя даплаты. Кіраўнікам такіх устаноў і іх намеснікам па асноўнай дзейнасці будуць выплачвацца надбаўкі за кваліфікацыйныя катэгорыі.
«Прыняцце дэкрэта дазволіць стварыць роўныя ўмовы для атрымання ўсімі школьнікамі якаснай 11‑гадовай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае патрэбам беларускай эканомікі і пажаданням большасці грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы прэзідэнта.
Праводле Naviny.by
Тэкст дэкрэта можна прачытаць тут