ВАНДРОЎКА ПА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ

29.07.2008

ВАНДРОЎКА ПА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны з 8 па 10 жніўня ладзіць чарговую вандроўку па Заходняй Беларусі – Берасьцейскаму Палессю.
Маршрут падарожжа, якое пройдзе па тэрыторыі сучасных Баранавіцкага, Івацэвіцкага, Пружанскага, Камянецкага, Берасцейскага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пінскага і Лунінецкага раёнаў: Магілёў – Мiнск – Завоссе – Сталовічы – Івацэвічы – Косава – Ружаны – Пружаны (першы дзень) – Камянец – Высокае – Воўчын – Вістычы – Чарнаўчыцы – Берасце – Кобрын – Валовель – Закозель – Драгічын – Іванава (другі дзень) – Моталь – Моладава – Дастоева- Парэчча – Пінск – Парахонск – Лунінец – Мікашэвічы – Слуцк – Мінск – Магілёў.
Напрацягу вандроўкі можна пабачыць мноства выдатных помнікаў архітэктуры, сярод якіх палац Пуслоўскіх у Косаве, палац Сапегаў у Ружанах, Камянецкая вежа, Траецкі касцёл у Чарнаўчыцах, Берасцейская крэпасць, жамчужына Палесся – Пінск… Удзельнікі наведаюць шэраг мясцінаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых асобаў, чый лёс звязаны з Берасцейшчынай: Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Апанас Філіповіч, Казімір Лышчынскі, Юльян Урсын Нямцэвіч, Яўгенія Янішчыц, Якуб Колас, Аляксандр Блок, Фёдар Дастаеўскі, Эліза Ажэшка, Напалеон Орда, Андрэй Баболя… Напрацягу падарожжа заплянаваныя экскурсіі ў музеі ў Завоссі, Мерачоўшчыне, Камянцы, Берасці, Моталі, Парэччы, Пінску, Парахонску. Маршрут распрацавалі: Юрась Каласоўскі і Алег Дзьячкоў.
Даведкі па тэлефонах: (033) 627–19–52 (Юрась); (029) 388–35–61, (029) 245–64–52 (Алег).