Справа намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі будзе жыць?
1 верасня ў Мінску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.
Гімназія будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы № 2. К.Фарыно праінфармаваў, што ў школах і класах з беларускай мовай навучання вучацца прыблізна 27 % дзяцей (па дадзеных ТБШ – 21 %). «Гэта тыя вучні, якія атрымліваюць адукацыю па ўсіх прадметах на беларускай мове. Матэматыка, фізіка і далей», — удакладніў ён. Намеснік міністра адукацыі не лічыць, што ў школах нейкім чынам ушчамляецца беларуская мова. Для пацвярджэння гэтага ён прадэманстраваў тыпавы вучэбны план міністэрства, абавязковы для выканання ўсімі навучальнымі ўстановамі краіны.
«Тут вы можаце бачыць, што на навучанне рускай і беларускай моў і літаратуры адводзіцца роўная колькасць часу», — сказаў К. Фарыно. Паводле меркавання загадчыка кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Віктара Іўчанкава, беларуская мова набывае сярод выпускнікоў сярэдніх школ ўсё большую папулярнасць. «Гэта мы бачым па выніках цэнтралізаванага тэставання. Усё больш абітурыентаў праходзяць тэставанне па беларускай мове і літаратуры», — паведаміў В. Іўчанкаў.
Паводле «Нашай Нівы»
Даведка:
СШ №2 знаходзілася пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі, пакуль той не выставіў свю кандыдатуру ў якасці кандыдата на мінулых выбарах. СШ №2 з'яўляецца школай з паглыбленым вывучэннем французскай мовы.
Віктар Іўчанкаў замешаны ў справе выключэння студэнта Франака Вячоркі з факультэта журналістыкі БДУ.
Казімір Фарыно знакаміты тым, што ў 2003 годзе паставіў асабісты подпіс у працоўныя кніжкі ўсіх зволеных настаўнікаў Беларускага Гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа, асабіста падпісаўшы ім «воўчы білет».
CШ №2 будзе гімназіяй
06.08.2008