06.08.2008
СТУДЭНЦКІ ЛЕТНІК ПАД ГЛЫБОКІМ
11–15 жніўня каля горада Глыбокае пройдзе трэнінг на тэму «Крэатыўнасць і журналістыка». Акрамя карысных ведаў, уменняў і навыкаў, удзельнікаў чакае рамантыка пражывання ў сапраўднай вясковай хатцы каля возера ды начныя пасядзелкі ля вогнішча. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты.
Арганізатары аплочваюць дарогу і забяспечваюць харчаваннем ды месцам для пражывання.
Для ўдзелу трэба запоўніць анкету і даслаць на мэйл letnik2008@gmail.com .
Паводле рассылкі belngo.info



