“Паўночны Вецер – 2008”
Шаноўнае спадарства!
Шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў намётавым музычна-гістарычным летніку “Паўночны Вецер – 2008”.
Што такое “Паўночны Вецер – 2008”? Гэта людзі, якія выязджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок на поўначы Беларусі, ў Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пектнасць прыроды паўночнае Беларусі. Гэта майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасофскіх пытаннях. Гэта вышкалы кожны ранак для жадаючых, з коўчынгамі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш. Гэта музычныя ды танцавальныя вечарыны каля вогнішча...
Каб прыняць удзел ў летніку, трэба патэлефанаваць арганізатарам і заявіцца.
Летнік адбудзецца з 9 па 17 жніўня 2008 года (ужо вельмі хутка).
Кантактныя асобы: Аляксей “Бекар” Бурнасенка, +37529 5076263 Ганна Несцерава, +37529 6850374
Умовы правядзеньня летніка: Арганізацыйны ўзнос – 10 у.е. Афіцыйная мова летніка – беларуская. Аргкамітэт забяспечвае дастаўку да да месца правядзення летніка першых 20 зарэгістраваных асобаў. Забяспечваецца бяскоштнае харчаванне (каша з тушанінай, сціпла, без мудраванняў) ды інвент-напаўненне. Ў межах летніка дазваляецца паліць ў адлегласці мінімум 5 км ад цэнтральнага вогнішча. Ў межах летніка дазваляецца ўжываць алкаголь – толькі індывідуальна, ў зачыненым намёце, і абавязкова так, каб пра гэта не даведаліся арганізатары альбо вартавыя. Настойліва раім мець пры сабе: спальнік, намёт, 2 камплекты адзення (адзін для летніка, другі – для цывільных мерапрыемстваў), плаўкі, КЛМН: Кубак, Лыжку, Міску, Нож, лекі, ліхтарык. НЕнастойліва раім мець пры сабе: Музычны інструмент, забяспечнікі, капу, грошы на пачастункі, танцавальны абутак, спартовае альбо адзенне.
Летнік арганізаваны пры падтрымцы: Сярэдневечнага вулічнага тэатру “DiGrease’s Buffoon Theatre”, Танцавальнага гурта “Гістрыён”, “Мінскай Школы Танцаў Народаў Свету”.
Паодле http://bekarr.livejournal.com/58222.html
Паўночны вецер
07.08.2008