ТРЭНІНГ САВЕТА EЎРОПЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА

11.08.2008

ТРЭНІНГ САВЕТА ЕЎРОПЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА
12–19 кастрычніка Савет Еўропы ладзіць трэнінг-курс па адукацыі дзяцей правам чалавека. Трэнінг адбудзецца ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў горадзе Будапешт (Венгрыя). Мэтай навучальнага курсу з'яўляецца падвышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў бюро амбудсменаў і адвакацкіх службаў у еўрапэйскіх краінах у галіне навучання дзяцей правам чалавека з ухілам на выкарыстанне Компасіто (COMPASITO) – навучальнага дапаможніка, які прысвечаны ў асноўным адукацыі дзяцей правам чалавека.
Для ўдзелу ў трэнінг-курсе неабходна запоўніць заяўку ў рэжыме он-лайн на сайце: http://coe.opencontent.it Апошні тэрмін падачы заявак: 21 жніўня 2008 года.
Паводле n-europe.eu