З'езд Партыі БНФ прыняў заяву пра рэфрпму адукацыі

12.08.2008

З'езд Партыі БНФ прыняў заяву пра рэформу сярэдняй адукацыі
Заява
Прэзыдэнцкім дэкрэтам № 15 ад 17 ліпеня сёлета асьвечаная чарговая рэформа агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Гэтым разам улада нават не імітавала грамадзкага абмеркаваньня акцыі, якая ў той ці іншай меры закране мільёны нашых суграмадзянаў. У сутнасьці, плянаваньне рэформы адбывалася нават без удзелу Міністэрства адукацыі й Нацыянальнага інстытуту адукацыі, а сканцэнтравалася вакол Адміністрацыі прэзыдэнта. У выніку пакінутыя ўбаку або цынічна праігнараваныя шматгадовыя напрацоўкі й ідэі лепшых беларускіх пэдагогаў і арганізатараў адукацыі. Як звычайна, перамагла “рэвалюцыйная неабходнасьць”, якая вынікае з крызыснага стану нерэфармаванай эканомікі краіны, карыкатурнай ідэалягізацыі духоўнай сфэры. >>>
Паводле http://pbnf.org/