Алесь Лозка: «Беларускія настаўнікі яшчэ схопяцца за галаву пасьля 1 верасьня!”
Паводле Радыё Свабода
Напярэдадні новага навучальнага года Міхась Скобла гутарыць са старшынём Таварыства беларускай школы, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсытэта імя Максіма Танка Алесем Лозкам.
Алесь Лозка: “Сітуацыя на сёння такая: у школах з беларускай мовай навучання займаецца 20,9 % ад усіх школьнікаў. У 2004 іх было 24, 8%, у 2005 – 23,8%, у 2006 – 23, 3%, у 2007 – 21,5 %, і сёння, як я ўжо сказаў, толькі 20, 9%. Такім чынам, дынаміка выразная: штогод колькасць беларускіх школаў змяншаецца прыблізна на адзін адсотак. Калі гэткая тэндэнцыя захаваецца, то ўсяго праз дваццаць гадоў у Беларусі не застанецца ніводнай беларускай школы. >>>
Алесь Лозка: «Беларускія настаўнікі яшчэ схопяцца за галаву пасьля 1 верасьня!”
27.08.2008