Метадычныя распрацоўкі для дня ведаў

27.08.2008

Метадычныя распрацоўкі да Дня ведаў
Набліжаецца пачатак новага 2008/2009 навучальнага года. Міністэрства адукацыі рэкамендуе 1 верасня першы ўрок прысвяціць Дню ведаў, Дню беларускай пісьменнасці, пад агульным назовам «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Як заўсёды, дарагія калегі, Нстаўнік.інфо імкнецца дапамагчы вам з матэрыяламі, каб першы ўрок года сапраўды спадабаўся нашым дзецям і дапамог усім нам ганарыцца, што мы беларусы.
Мы спадзяемся, што нашыя матэрыялы дапамогуць выбраць форму і змест, які вам даспадобы, і замест нудотнай лекцыі пра поспехі сельскай гаспадаркі і добрае жыццё ветэранаў правесці цікавую дыскусію, віктарыну, конкурс, гульню, сустрэчу з літаратарам, музычную гасцёўню, майстар-клас па народных танцах ці спевах і г. д.
Зазірніце, калі ласка, на старонкі Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная адукацыі і выхаванне – там вы знойдзеце паўсотні ідэяў і сцэнароў школьных мерапрыемстваў.
А каму зусім няма часу шукаць – прапануем план першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, які распрацавала настаўніца Талькаўскай школы Наталля Ільініч Спампаваць матэрыял (zip, 17 КБ)
Спадзяемся атрымаць і вашыя распрацоўкі для размяшчэння на сайце.
Будзем разам!
Шчыра ваш,
Nastaunik.info