З днём ведаў!

01.09.2008

Шаноўныя калегі!
Каманда Nastaunik.info віншуе вас з новым навучальным годам!
Спадзяемся, што за лета вы добра адпачылі, набраліся сіл, каб зноў акунуцца ў працоўны вір і адолець усе школьныя новаўвядзенні. Не забывайцеся дасылаць свае метадычныя матэрыялы, заахвочвайце калег у час працы ў Інтэрнэце не толькі спампоўваць новыя міністрэскія распараджэнні і дакументы, але і заходзіць на наш сайт, падпісвацца на рассылку. Калі ж станецца так, што паўстаюць пытанні – запрашаем да абмеркавання на форум https://nastaunik.eu/forum/
Ваш Nastaunik.info