“Школа маладога журналіста-12” запрашае
Грамадcкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае гарадзенцаў у “Школу маладога журналіста-12”.
-Калі ты актыўны і дапытлівы,
-Калі ты цікавішся журналістыкай,
-Калі табе ад 16 да 25,
то праект “Школа маладога журналіста” для цябе!
ШМЖ – гэта
-Унікальная школа ў Беларусі
-Выклады прафесійных журналістаў
-Нефармальная абстаноўка
-Рэальная практыка
Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 года ў выглядзе 7-месячных штогадовых навучальных курсаў. За 11 год праз яе прайшлі больш за 200 чалавек, многія з якіх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.
Мэта праекта: падрыхтоўка карэспандэнтаў для СМІ, няўрадавых арганізацый Гарадзеншчыны, а таксама павышэньне сацыяльнай актыўнасці моладзі. Удзельнікі “Школы” вывучаюць тэарэтычны курс “Асновы журналістыкі”, а таксама праходзяць практыку на інтэрнэт-рэсурсе “Твой Стыль”, у рэдакцыях гарадзенскіх і рэспубліканскіх СМІ, выдаюць навучальныя газэты. Выпускнікі ШМЖ працуюць у газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале ОНТ, а таксама ў замежных СМІ. У якасці трэнераў у “Школе” працуюць вядомыя журналісты Вітаўт Руднік, Алена Раўбецкая, Наталля Макушына і іншыя карэспандэнты СМІ не толькі з Гародні, але і з усёй Беларусі.
Заяўкі прымаюцца з 1 да 22 верасня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (0152) 757172, (8029) 7843221, (8029) 1068594 (панядзелак- пятніца 13.00–17.00).
Паводле рассылкі Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Школа маладога журналіста
05.09.2008