Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global Ugrad

05.09.2008

Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global Ugrad
Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамэнта ЗША прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 і 3 курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Ўзбекістана прайсці навучанне цягам 1 акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце альбо каледжы ЗША.
Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу. Запрашаюцца студэнты на спецыяльнасці: бухгалтарскі ўлік, сельская гаспадарка, антрапалогія, біялогія, бізнэс, хімія, інфармацыйныя тэхналогіі, крымінальная справа, эканоміка, адукацыя, інжынерная справа, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, геалогія, кіраванне ў сферы сэрвіса і турызма, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, юрыспрудэнцыя, фізіка, паліталогія, псіхалогія, сацыялогія, гарадское планаванне, амерыканістыка.
Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.
Усе ўдзельнікі праграмы:
- пройдуць адукацыю на дзённым аддзяленні ва ўніверсітэце і каледжы ЗША цягам аднаго акадэмічнага года;
- цягам першага семэстра прысвецяць 20 альбо болей гадзін валанцёрскай працы ў горадзе прыбывання на тэрыторыі ЗША;
- цягам другога семэстра пройдуць прафесыйную стажыроўку. Студэнты, якія на момант падачы заяўкі навучаюцца на 1 курсе, будуць жыць у сем'ях альбо ў інтэрнаце і навучацца ў двухгадзічных каледжах.
Студэнты, якія навучаюцца на 2 і 3 курсах на момант падачы заяўкі, будуць жыць у інтэрнатах і праходзіць навучанне ў чатырохгадзічных каледжах альбо ўніверсітэтах. Праграма прадугледжвае поўнае фінансаванне і прадугледжвае інтэнсіўныя курсы англійскай мовы ў роднай краіне перад пачаткам праграмы.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Маскоўскім офісе АЙРЭКС: тэл.: (495) 234–0144, 956–0978, e-mail: ugrad@irex.ru.
Паводле рассылкі belngo.info