05.09.2008
Беларускія школы актыўна ўкараняюць электронныя дзённікі
Усё больш беларускіх школ пачынаюць выкарыстоўваць электронныя дзённікі ў рамках праекта Dzennik.By. Кіраўнік праекта Dzennik.By у Мінску Арсен Васканян распавёў «Беларускім навінам», што ў гэтым навучальным годзе Dzennik.By будзе працаваць ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў некаторых іншых гарадах Беларусі.
Нагадваем, што для гэтага камерцыйнага праекта каманда Nastaunik.by абсалютна добраахвотна распрацала беларускамоўную версію сайта і гатовая да далейшай дапамогі калегам у стварэнні беларускага інтэрфейсу праграмы.