Дзелавыя метады для дзелавога стылю

26.09.2008

Вучань школы апавядае пра ўвядзенне «цывільнага» стылю адзення:

«Тое што адбылося сёння ў школе было для мяне жахам.

Сядзім мы пішам канспект на біялогіі і бац увальваецца Завуч,дзяжурныя па школе і іх класуха.Глядзяць яны нас нас і як пачынаюць араць.»Якога хрэна вы не апрантуы па дзелавому?У нас з гэтага года загад Прэзідэнта(я адразу ўяўляю Савецкія часы і загады партыі) аб дзелавым адзенні таму мы ўсе павінны яго выконваць.Мы людзі падуладныя.Нашая школа школа прэтэндуе на званне лепшай школы горада і калі прыйдзе праверка і яна ўбачыць ваш выгляд то гэта будзе не лепей для вас бо вам здаваць экзамены ў нашай школе.».Потым пачалі сабіраць дзённікі тых хто ў джынсах.Казалі так нібыта яны ворагі партыі.Але вось тое што сказалі далей мяне проста ўбіла.»Значыць так.Вы бачыце як апрануты нашыя дзяжурныя(яны былі ўсе ў чорым нізе-белым версе).Так павінны апранацца вы. Дзяжурныя будуць хадзіць і фатаграфаваць тых хто не ходзіць па дзелавому і потым іх фатаздымкі будуць выкладаць у стэнгазеце.Калі будзе 2 публікацыі выклік на Пэдсавет.»
Вось такі ў нашай школе таталітарызм.Я проста ў шоку што ў нас такі тэрор у звычайнай агульнаадукацыйнай школе.

Шчэ класны кіраўнік папярэдзіла аб тым каб не ўдзельнічаў у ніякіх мітынгах. Казала мол каб у выходныя быў дома.

Вось так і жывем)"