02.10.2008
Peace Child International – адна з самых вялікіх сетак моладзевых арганізацыяў свету, якая мае кансультатыўны статус ПРААН, ажыццяўляе праграму малых грантаў Be The Change!. Праграма скіраваная на дапамогу моладзі ва ўсіх кутках свету з тым, каб яна актыўна была заангажаваная ў грамадскія справы, асабліва па пытаннях міру, правоў чалавека і навакольнага асяроддзя. Праграма арыентаваная на аказанне фінансавай падтрымкі моладзевым ініцыятывам, якія працуюць дзеля развіцця мясцовай супольнасці.
Прыняць удзел у спаборы могуць маладыя людзі ва ўзросце да 25 год.
Апошні тэрмін падачы заявак 31 кастрычніка 2008 году.
Падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце па адрасе http://www.peacechild.org/btc
Паводле рассылкі belngo.info