Cпабор «Журналісты за гістарычную спадчыну»

24.10.2008

Мэта спабору — адзначыць найлепшыя журналісцкія матэрыялы, прысвечаныя тэме гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Спабор ладзіцца ў трох намінацыях:

1. Помнікі паміраюць стоячы

У гэтую намінацыю прымаюцца тэксты, прысвечаныя праблемам захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, фактам знішчэньня помнікаў, а таксама парушэнняў заканадаўства аб захаванні спадчыны.

2. Вандроўка па Беларусі

У гэтую намінацыю прымаюцца тэксты, якія ўяўляюць сабой распрацаваныя журналістамі маршруты вандровак па цікавых гістарычных мясцінах Беларусі, альбо якія папулярызуюць ужо існуючыя маршруты.

3. 145-я ўгодкі паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага

У гэтую намінацыю прымаюцца тэксты, прысвечаныя гісторыі паўстання Кастуся Каліноўскага 1863–1864 гадоў.

Браць удзел у спаборы маюць права штатныя альбо пазаштатныя аўтары беларускіх СМІ — друкаваных выданняў, радыё- і тэлепраграм, вэб-пляцовак.
На спабор прымаюцца журналісцкія працы, якія былі надрукаваныя ці выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2008 года.

Матэрыялы мусяць быць прадстаўленыя ў друкаваным выглядзе з рэдакцыйнай пячаткай і подпісам (для друкаваных выданьняў), а таксама ў электронным выглядзе (абавязкова). Абавязковае таксама ўказанне даты публікацыі (выхаду ў эфір) матэрыялу. Прымаецца не больш за 3 матэрыялы ад аднаго аўтара.

Акрамя таго, кожны аўтар мусіць даслаць наступныя звесткі пра сябе:
-імя, імя па бацьку і прозвішча; узрост;

-выданне, у якім працуе;

-тэлефон (працоўны і мабільны), электронная пошта.

Апошні тэрмін прыёму твораў – 31 снежня.

Працы дасылайце на адрас Грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў»: пл. Свабоды, 17, офіс 304, Мінск, 220030 альбо на эл. скрыню melnikava@gmail.com

Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны»