Маладзечна і ваколіцы

14.11.2008

Пад такой назвай у межах кампаніі “Будзьма” 16 лістапада у вёсцы Плябань у будынку філіяла Мінскага абласнога краязнаўчага музея адбудуцца гісторыка-краязнаўчыя чытанні.

На мерапрыемстве чакаюцца выступы аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў і спецыялістаў у галіне аховы помнікаў нацыянальнай спадчыны Беларусі. У прыватнасці, з лекцыяй на тэму “Маладзечна і ваколіцы ў дакументах НГА Беларусі” выступіць загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь Зміцер Яцкевіч.

Студэнтка Вольга Кастрамінава прадставіць спавешчанне “Вывучэнне помнікаў матэрыяльнай культуры ў Плябані і Красным: першыя вынікі і перспектывы”.

З прамовай “Зборы музею ў Плябані” выступіць дырэктар музею Тамара Пінчук.

Старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч агучыць даклад “Гісторыка-культурныя помнікі Маладзечаншчыны: перспектывы турыстычнага асваення”.

Пачатак сустрэчы аб 11.00


Спіс удзельнікаў адкрыты.


Паводле budzma.org