СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА ДЛЯ НАВУЧАННЯ Ў ГЕРМАНІІ
Нямецкая Служба Акадэмічных абменаў ДААД прызначае стыпендыі для беларусаў на паслядыпломную адукацыю ў гуманітарных, сацыяльных і грамадскіх навуках, абарону дысертацыі і навуковыя стажыроўкі ў нямецкіх ВНУ. Стыпендыі выдзяляюцца максімум на два гады для паслядыпломнай адукацыі і на тры – для напісання і абароны дысертацыі. Усе прэтэндэнты мусяць быць аспірантамі 1-га ці 2-га курса, у асобных выпадках могуць быць дапушчаныя асобы, якія маюць дыплом спецыяліста (па сканчэнні 5-цігадовага навучання). У конкурсе навуковых стажыровак могуць удзельнічаць маладыя кандыдаты навук, якія жадаюць асвойваць новыя кірункі ў навуцы і выкладанні і зацікаўленыя ў падтрымцы пастаянных кантактаў з нямецкімі вучонымі.
Наяўнасць запрашэння з нямецкага боку абавязковая. Падрабязная інфармацыя http://www.daad-ic-minsk.by/rus/5_1_15.php Апошні тэрмін падачы заяваў – 30 лістапада 2008 г.
Паводле інфармацыйнага партала adukacyja.info
Cтыпендыі ў Германіі
17.11.2008



