Ствары мясцовы інтэрнэт-рэсурс
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (г. Гродна)запрашае ўзяць удзел у трэнінгу па стварэнні мясцовых інфармацыйна-краязнаўчых інтэрнэт-рэсурсаў.
Удзельнікі трэнінга змогуць распрацаваць канцэпцыю будучага рэсурса, атрымаць базавыя ўменні па напісанні інфармацыйных матэрыялаў для яго.
Па сканчэнні трэнінга будзе прадстаўлена кансультацыйная дапамога па тэхнічных і іншых аспектах стварэння і арганізацыі працы такіх рэсурсаў.
Трэнінг адбудзецца 13–14 снежня ў Гродне. Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца матываваныя ўдзельнікі, гатовыя прыехаць камандай у 3–6 чалавек з адной мясцовасці.
Каб заявіцца на ўдзел у трэнінгу, неабходна да 8 снежня даслаць на адрас trecisektar@yahoo.com заяўку ў адвольнай форме з пазначэннем імя і прозвішча патэнцыйных кандыдатаў, іх кантактаў, а таксама апісання сваёй матывацыі. Пра вынікі адбору будзе паведамлена 10 снежня.
Ствары мясцовы інтэрнэт-рэсурс
04.12.2008