Навуковая кавярня для дарослых

04.12.2008

10 снежня у 14:00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Йоханнеса Рау (праспект Газеты «Праўда», 11) адбудзецца паседжанне навуковай кавярні «Адукацыя дарослых».

Тэма гэтай сустрэчы – адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі, на парадак дня навуковай кавярні выносяцца два асноўных пытанні:

1. Дадатковая адукацыя дарослых у агульнаеўрапейскім кантэксце. Выступы ўдзельнікаў еўрапейскай падрыхтоўчай канферэнцыі CONFINTEA VI (Будапешт, 3–5 снежня 2008 г.).

2. Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі: грамадская экспертыза (аналіз раздзела праекту Кодэкса аб адукацыі, прысвечанага дадатковай адукацыі). Панэльная дыскусія з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў бізнэс-адукацыі, прававых арганізацый, вучэбных устаноў, грамадскіх аб'яднанняў.

Калі Вы і/або Вашы калегі зацікаўленыя прыняць удзел у дадзенай сустрэчы, вышліце, калі ласка, запоўненую заяўку не пазней за 8 снежня па электроннай пошце giris@ibb.by або па факсе + 375 17 2003182.

Падрабязная праграма сустрэчы будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам не пазней за 8 снежня.